БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыйшла папулярная расійская франшыза дастаўкі пірагоў

21.10.2025 / 14:38

Nashaniva.com

У Беларусі на адну дастаўку пірагоў стане больш. У нашу краіну прыйшла папулярная расійская франшыза «Машанькіны пірагі». Як высветліў Office Life, першая пякарня брэнду адкрыецца ў Мінску.

Фота: mpfranchise.ru

Гісторыя брэнду «Машанькіны пірагі» пачалася ў 2017 годзе. Яго заснаваў расійскі прадпрымальнік Іван Емяльянаў з Хабараўска разам з жонкай. Пара вырашыла адкрыць сваю дастаўку пірагоў пасля падарожжа па свеце. Сетку назвалі ў гонар сваёй дачкі Машы. Паводле канцэпцыі, маленькая дзяўчынка падарожнічае па свеце і прывозіць з кожнай краіны традыцыйны для яе пірог.

Цяпер сетка «Машанькіны пірагі» прадстаўлена ў 50 гарадах, у тым ліку ў Расіі, Казахстане і Азербайджане. У асноўным яна развіваецца па франчайзінгавай мадэлі.

Кампанія прапануе франшызу ў двух фарматах. У першым пірагі гатуюць у адным з чатырох расійскіх цэхаў, пасля чаго ў замарожаным выглядзе перадаюць у гарады-партнёры, дзе іх разаграваюць у печы і дастаўляюць канчатковаму спажыўцу.

Другі фармат — адкрыццё паўнавартаснай пякарні з усім неабходным абсталяваннем для вытворчасці пірагоў.

У 2024 годзе сетка ўвайшла ў рэйтынг 30 самых выгадных франшыз у Расіі паводле Forbes, дзе заняла 5‑е месца ў катэгорыі інвестыцый у адкрыццё франчайзінгавай кропкі ад 2 да 5 млн расійскіх рублёў.

У Беларусі пякарню сеткі будзе развіваць кампанія «Машанькіны пірагі белфран». Яна была створана ў канцы верасня ў Мінску.

У пачатку кастрычніка расійская кампанія-франчайзер сеткі з Санкт-Пецярбурга «Машанькіны пірагі Франчайзінг» падала заяўку ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці на рэгістрацыю свайго таварнага знака.

На нашым рынку кампанія прапануе 17 пясочных пірагоў з «сытнай» начынкай, 15 салодкіх і тры наборы тарталетак. У сярэднім кошт аднаго пірага вагой 500 г і дыяметрам 18 см складае 37 рублёў.

На беларускім сайце праекта сказана, што спачатку дастаўка будзе працаваць у Першамайскім раёне сталіцы, частцы Савецкага, Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў.

На беларускім рынку ўжо працуюць некалькі службаў дастаўкі пірагоў. Адна з самых вядомых — «Штолле», «Пякарня Пірагова», «Папа пёк» і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула