БЕЛ Ł РУС

Вынесены прысуд пісьменніку, які страляў у прэм'ера Фіцу

21.10.2025 / 10:51

Nashaniva.com

Суд у Славакіі асудзіў на 21 год чалавека, які страляў у прэм'ера краіны Роберта Фіцу ў маі 2024 года, паведамляе Reuters.com.

Скрыншот відэа, як параненага Фіцу цягнуць у аўто

Замах на Роберта Фіцу быў здзейснены 15 мая 2024 года пасля выязнога пасяджэння ўрада ў горадзе Гандлава.

У прэм'ера стрэлілі некалькі разоў, ён быў шпіталізаваны з некалькімі агнястрэльнымі ранамі і доўгі час правёў у больніцы.

Нападнік 71‑гадовы пісьменнік Юрай Цынтула быў затрыманы на месцы. Напад ён учыніў з палітычных матываў.

Суд асудзіў яго на 21 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула