БЕЛ Ł РУС

Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды»

21.10.2025 / 10:8

Nashaniva.com

Гэта 18 лаўрэатаў узростам ад 60 гадоў.

Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» — 2025, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Прэмія заснаваная ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы». Яе мэта — ушанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з‑за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.

Прэмія ўключае фінансавую ўзнагароду (некалькі тысяч еўра) і публікацыю матэрыялаў пра лаўрэатаў у зборніку, які будзе прэзентаваны ў лістападзе. Кандыдатаў можна было прапаноўваць праз анкету, якую распаўсюджвалі сузаснавальнікі

Пры галасаванні журы ўлічвала магчымыя канфлікты інтарэсаў, у выпадку якіх сябра журы не меў / не мела права галасаваць за асобу, якой гэта датычыцца.

Лаўрэаты прэміі

15 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Solidarności, 1) а 17‑й адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».

Удзельнікі падзеі падзеляцца асабістымі гісторыямі, досведам эміграцыі і працягу сваёй творчай, журналісцкай і праваабарончай дзейнасці ў выгнанні. Будзе магчымасць пачуць жывы голас пакалення, якое не страціла веру ў каштоўнасці свабоды і годнасці.

А 19‑й там жа пройдзе ўрачыстая цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 а 19:00

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула