ДАІ прапануе ўвесці аўтобусы з большай умяшчальнасцю замест невялікіх маршрутак у Беларусі
«Напрыклад, маршрутка, якая будзе ісці ў нейкі там далёкі раён, ужо будзе не на 17 месцаў, а, напрыклад, да 25, што павышае яе бяспеку», — прывёў прыклад кіраўнік ДАІ.
fotobus.msk.ru
Начальнік ДАІ Віктар Ротчанкаў у эфіры СТБ прапанаваў увесці аўтобусы з большай умяшчальнасцю замест невялікіх маршрутак у Беларусі. Такой будзе адна з прапаноў для разгляду Камісіяй па бяспецы дарожнага руху пры Савеце Міністраў.
«Гэта пытанне, можа быць, скарачэння рухомага складу, які змяшчае мала пасажыраў. І ўвядзенне транспарту, які запатрабуе меншую колькасць яго, менш вадзіцеляў, але большую умяшчальнасць. Напрыклад, маршрутка, якая будзе ісці ў нейкі там далёкі раён Рэспублікі Беларусь, ужо будзе не на 17 месцаў, а, напрыклад, ад 25», — прывёў прыклад кіраўнік ДАІ Беларусі.
Віктар Ротчанкаў адзначыў, што маршрутак пры гэтым стане менш, а хадзіць яны могуць радзей.
«Але бяспека такіх аўтобусаў, калі яны больш буйнагабарытныя, натуральна, павышаецца», — сказаў ён.
Нагадаем, што 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне ў выніку сутыкнення маршруткі «Мінск — Мазыр» з красоверам загінулі шэсць пасажыраў маршруткі, у лютым 2023 года ў ДТЗ у Смалявіцкім раёне загінулі 13 пасажыраў маршруткі.