БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі

21.10.2025 / 7:56

Nashaniva.com

Парламент Японіі прагаласаваў сёння за зацверджанне кіраўніком урада Санаі Такаіці.

Фота: Kim Kyung-Hoon — Pool/Getty Images

Дэпутаты Ніжняй палаты прагаласавалі за Такаіці як наступнага прэм’ер-міністра Японіі. Яна атрымала 237 галасоў — больш, чым неабходна для простай большасці. Зараз ідзе падлік галасавання ў верхняй палаце, але галасоў ніжняй палаты дастаткова, каб зацвердзіць яе прэм'ерам.

Санаэ Такаіці ўвойдзе ў гісторыю як першая ў гісторыі жанчына — прэм’ер-міністр краіны.

64‑гадовая лідарка кансерватыўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, прыхільніца былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, вядомая як «жалезная лэдзі» Японіі, паведамляяе Бі-бі-сі.

Яна з’яўляецца пратэжэ былога прэм’ера, нябожчыка, Сіндза Абэ.

Сярод яе шматлікіх выклікаў — барацьба з павольнай эканомікай, складанасці ў адносінах паміж ЗША і Японіяй і аб’яднанне кіроўнай партыі, якая была ўзрушана скандаламі і ўнутранымі канфліктамі.

Такаіці даўно з’яўляецца перакананай кансерватаркай — яна выступае супраць аднаполых шлюбаў і супраць закона, які дазваляе жанатым парам мець розныя прозвішчы, што не дазваляе многім жанчынам захоўваць дзявочае прозвішча.

Яна таксама займае жорсткую пазіцыю адносна іміграцыі. Яна казала, што будзе «жорстка караць наведвальнікаў і імігрантаў, якія парушаюць правілы», і колькасць якіх у Японіі дасягнула рэкордных паказчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула