БЕЛ Ł РУС

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе

21.10.2025 / 7:16

Nashaniva.com

У панядзелак у чэмпіянаце Швецыі вызначыўся пераможца.

Фота з інстаграма «М'ёльбю».

«М'ельбю» на выездзе абыграў «Гётэборг» — 2:0 і за тры туры да фінішу на 11 балаў адарваўся ад бліжэйшага пераследвальніка, «Хамарбю».

«М'ельбю»згуляе ў 2‑м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў-2026/27. Гэта будзе дэбют каманды ў еўракубках.

«М'ельбю» базуецца ў вёсцы Хелевік на поўдні краіны. Гэта вёска плошчай адзін квадратны кіламетр і насельніцтвам 1485 чалавек.

«М'ельбю» быў заснаваны ў 1939 годзе, але доўгі час гуляў у ніжэйшых лігах, першы раз трапіўшы ў вышэйшую ў 2009 годзе. Год таму клуб фінішаваў пятым, а сёлета адразу захапіў першае месца і нікому яго не аддаў.

Гуляюць за клуб пераважна мясцовыя, ёсць легіянеры з Нарвегіі, Фінляндыі, Камеруна, Гамбіі і Пакістана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула