БЕЛ Ł РУС

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

20.10.2025 / 20:23

Nashaniva.com

На электронныя таргі выстаўлены комплекс будынкаў у цэнтры Лоева, які належыць РУП «Белпошта». Менавіта тут знаходзіцца адзінае ў райцэнтры паштовае аддзяленне. Такі выпадак заўважаны ўпершыню, піша «Флагшток».

Пошта ў Лоеве. Фота: «Куфар»

За вялікі капітальны чатырохпавярховы будынак агульнай плошчай больш за 1,5 тысячы квадратных метраў «Белпошта» хоча атрымаць мінімум 691 тысяч рублёў (амаль 232 тысяч даляраў). Аўкцыён павінені адбыцца 11 лістапада на пляцоўцы Камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама.

«Флагшток» датэлефанаваўся ў абласное аддзяленне прадпрыемства і спытаў ад імя мясцовага жыхара, з чым звязаны продаж будынка і дзе ў далейшым будуць абслугоўваць жыхароў райцэнтра.

Спецыялістка пацвердзіла сам факт і адказала, што ў выпадку продажу будынка «Белпошта» мае намер арандаваць памяшканні пад свой офіс у тым жа самым будынку ў новага ўладальніка. А калі не атрымаецца — то шукаць для паштовага аддзялення новае месца пад арэнду.

Прычынай продажу назвалі тое, што «нам не трэба такі вялікі будынак». З нагоды ж магчымага пераезду паштовага аддзялення заклікалі не хвалявацца і адзначылі, што «пакуль нават няма ахвотных» купіць будынак.

Чытайце таксама:

У Лоеве закрылі паромную пераправу: 130 кіламетраў у аб'езд

За дапамогу Гаюну пасадзілі маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў

Гомельскія бібліятэкі закупляюць сотні новых кніг — і ніводнай па-беларуску

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі

Каментары да артыкула