У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот
Сума грашовых пераводаў у Беларусь перавысіла суму адпраўленых за мяжу ў 1,5 раза. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банка.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак Нацбанка, за дзевяць месяцаў гэтага года праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў з Беларусі адпраўлена амаль $77 мільёнаў у эквіваленце. У той жа час паступіла з-за мяжы $117,2 мільёна.
Сярэдняя сума адпраўленага грашовага пераводу склала каля $660 у эквіваленце, атрыманага — амаль $540.
Чытайце таксама:
Галоўчанка заклікаў людзей не шарахацца, не панікаваць і пазбаўляцца ад даляра
Нацбанк упершыню за тры з паловай гады правёў перамовы з МВФ
Нацбанк з панядзелка адновіць продаж і куплю каштоўных металаў у злітках
Нацбанк выпусціў манеты «Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр»