БЕЛ Ł РУС

У шклоўскай калоніі забаранілі шалікі даўжэйшыя за 70 сантыметраў

20.10.2025 / 14:11

Nashaniva.com

На мінулым тыдні асуджаных, якія адбываюць тэрмін у шклоўскай папраўчай калоніі №17, папярэдзілі аб новым патрабаванні, якое да шалікаў, якія сваякі маюць права даслаць у перадачы.

Цяпер памер 70 сантыметраў даўжыні і 30 сантыметраў шырыні цвёрда рэгламентаваны, піша «Вясна».

На практыцы гэта азначае, што кантралёры пры прыёме перадачы вымяраюць шырыню і даўжыню выраба і проста абразаюць лішняе. Такія выпадкі сталі вядомы на мінулым тыдні. Рэжуць як гатовыя фабрычныя вырабы, так і адрэзы флісу, якія сваякі рэкамендуюць выкарыстоўваць у якасці «турэмнага шаліка».

Яшчэ год таму ўсе беларускія калоніі прымалі шалікі стандартнага памеру 160х30, аднак з мінулай вясны ўведзена правіла — да 1 метра. У Шклове вырашылі пайсці яшчэ далей і ўсталявалі сваю даўжыню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула