БЕЛ Ł РУС

Маштабны збой адбыўся ў Zoom, Snapchat, Signal і іншых

20.10.2025 / 12:4

Nashaniva.com

У воблачным сэрвісе Amazon назіраецца маштабны збой, у выніку чаго парушана праца многіх папулярных інтэрнэт-сэрвісаў і сайтаў.

Збой зафіксаваны пераважна ў амерыканскім рэгіёне. Пра збой паведамляе рэсурс Down Detector.

Праз праблемы ў Amazon Web Services (AWS) недаступныя сталі такія сэрвісы, як Zoom, Snapchat, Steam, Atlassian, месенджар Signal, а таксама Duolingo, Roblox, Canva.

Таксама праблемы ўзніклі ў шэрагу банкаў у ЗША і Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула