БЕЛ Ł РУС

Зяленскі не выключыў «дрэнны сцэнарый» саміту ў Будапешце: як адрэагуе Украіна?

20.10.2025 / 11:54

Nashaniva.com

Украіна не выключае таго, што сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Будапешце скончыцца «дрэнным сцэнарыем» для Кіева. Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі 19 кастрычніка заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша РБК-Украіна.

Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба 

Зяленскі, у прыватнасці, зноў падкрэсліў, што будзе гатовы ўзяць удзел у саміце, калі яго запросяць.

«Калі гэта будзе запрашэнне ў фармаце, калі мы сустракаемся ўтрох. Або «чаўночная дыпламатыя»: прэзідэнт Трамп сустракаецца з Пуціным і прэзідэнт Трамп сустракаецца са мной. То ў тым альбо іншым фармаце, мы пагодзімся», — сказаў ён.

Пры гэтым Зяленскі не выключае, што сустрэча ў Будапешце можа пайсці па «дрэнным сцэнарыі». Напрыклад, што Трамп і Пуцін паспрабуюць дамовіцца за спінаю і выставіць непрымальныя ўмовы для Украіны.

«Нават калі здаецца, што вы ў тупіку, — ён яшчэ не такі глухі. Другая гісторыя — ніколі не трэба рабіць нічога дрэннага для свайго дома. І гэта прыярытэт. Калі канфігурацыя, дзе Амерыка пасярэдзіне, — гэта адна гісторыя. А калі канфігурацыя такая, што ціск толькі на Украіну, — ніхто не выйдзе пераможцам. Мы не дамо перамогу «рускім», — запэўніў Зяленскі.

Ён таксама дадаў, што еўрапейскія лідары падтрымліваюць ягоную пазіцыю.

«Мы сустрэнемся на гэтым тыдні. Магчыма, да нас нехта прыедзе. Магчыма, мы сустрэнемся ў іншым месцы з кімсьці з высокіх чыноўнікаў, блізкіх да Трампа», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула