БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка заклікаў людзей не шарахацца, не панікаваць і пазбаўляцца ад даляра

20.10.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» растлумачыў, чаму беларускі рубель умацоўваецца да даляра.

Адказваючы на пытанне, ці варта купляць даляры, Раман Галоўчанка заклікаў «не шарахацца і не панікаваць» і нагадаў пра сваю параду пазбаўляцца ад гэтай валюты.

«Беларускі рубель умацоўваецца да даляра. Улічваючы тое, што мы прывязаныя да кошыка валют, большае значэнне для нашага кошыка мае расійскі рубель. Адпаведна, расійскі рубель умацоўваецца да даляра — плаўна ўмацоўваемся і мы. За гэты год беларускі рубель умацаваўся да даляра на 13—14 %», — адзначыў кіраўнік Нацбанка.

«Геапалітычная сітуацыя вельмі ўплывае на курс даляра. Яго суадносіны з еўра адчувальныя. Таму галоўнае — не шарахацца».

У пачатку год даляр каштаваў 3,4735 рубля, пасля чаго курс стаў зніжацца. У пачатку лета амерыканская валюта падала да 2,91, пасля чаго стала расці і нават даходзіла да 3,1 рубля. Але апошнія месяцы балансуе вакол планкі тры рублі. 

На таргах у мінулую пятніцу даляр каштаваў 2,9831 рубля. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула