БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынскім раёне кіроўца квадрацыкла не справіўся з кіраваннем і загінуў

19.10.2025 / 21:24

Nashaniva.com

45‑гадовы кіроўца квадрацыкла BNP Stryker 500 разбіўся ў аграгарадку Баравое.

Наступствы аварыі

Здарэнне адбылося каля 19:30 на вуліцы Цэнтральнай. Як паведамляе ДАІ Мінскай вобласці, кіроўца не справіўся з кіраваннем і з'ехаў на тратуар, заехаў на агароджу.

Ад цялесных пашкоджанняў мужчына памёр. Моташлема на ім не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула