БЕЛ Ł РУС

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе

19.10.2025 / 20:29

Nashaniva.com

Супраць іх прынялі меры «адміністрацыйнага ўздзеяння», паведаміў канал УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Скрыншот відэа: @krepostfortuvd / Telegram

Відэа з фотасесіі, якую дзяўчыны арганізавалі на пешаходным пераходзе, супрацоўнікі ДАІ пабачылі ў інтэрнэце.

«Сваімі паводзінамі ўдзельніцы «здымкі» не толькі праігнаравалі правілы дарожнага руху, але і стварылі патэнцыйна небяспечную сітуацыю для сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху», — паведамляецца ў канале аблвыканкама.

Што менавіта парушылі дзяўчыны і якія канкрэтна меры супраць іх былі прынятыя, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула