БЕЛ Ł РУС

Абрабаваны Луўр

19.10.2025 / 12:51

Nashaniva.com

Сёння ранкам у парыжскім Луўры адбылося дзёрзкае абрабаванне. Злачынцы збеглі. Музей цяпер закрыты для наведванняў.

Папярэдне, злачынцы скарысталіся будаўнічымі работамі і праніклі ў музей з боку набярэжнай Сены. Яны выкарысталі грузавы ліфт, які вёў непасрэдна ў патрэбную выставачную залу.

Паводле звестак газеты «Le Parisien», трое злачынцаў скралі дзевяць прадметаў з калекцыі ювелірных вырабаў Напалеона. Сярод іншага скрадзены каралі, брошка і дыядэма з імператарскай калекцыі. Паводле выдання, «Рэгент», найбуйнейшы і самы каштоўны брыльянт у калекцыі вагой больш за 140 каратаў, не быў скрадзены. «Рэгент» з'яўляецца адным з цэнтральных экспанатаў галерэі Апалона, якая і была абрабаваная. 

Злачынцы збеглі.

Музей цяпер закрыты. «Музей сёння будзе зачынены па выключных прычынах», — напісана ў акаўнце Луўра. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула