БЕЛ Ł РУС

«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры

19.10.2025 / 9:13

Nashaniva.com

Больш за сто тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Нью-Ёрка, а таксама ў іншых буйных гарадах Злучаных Штатаў, каб выказаць пратэст супраць палітыкі і дзеянняў Дональда Трампа. 

Фота: AP Photo / Gene J. Puskar

Праціўнікі Трампа бачаць пагрозу дэмакратыі ў яе кіраўніцтве.

Яны вінавацяць Трампа, што пасля вяртання ў Белы дом ён неабмежавана выкарыстоўвае прэзідэнцкую ўладу, актыўна прымяняе ўказы для блакавання фінансавання, ухваленага Кангрэсам, распускае ўрадавыя агенцтвы, уводзіць маштабныя пошліны ў дачыненні да іншых краін і размяшчае войскі Нацыянальнай гвардыі ў гарадах, нават нягледзячы на пярэчанні губернатараў штатаў.

Трамп выклаў у адказ на пратэсты ролік, створаны штучным інтэлектам, на якім знішчальнік «Кароль Трамп» палівае брудам удзельнікаў акцый пратэсту.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс таксама апублікаваў ролік з «каралём» Трампам, перад якім укленчваюць вядомыя дзеячы Дэмакратычнай партыі, у тым ліку Нэнсі Пелосі. Трамп гэты ролік перапосціў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула