БЕЛ Ł РУС

Кім Кардаш’ян выпусціла лінію стрынгаў, якія імітуюць валасы на лабку, — першую партыю ўжо размялі

19.10.2025 / 16:41

Nashaniva.com

Амерыканская зорка і прадпрымальніца Кім Кардаш’ян прэзентавала новую лінейку трусоў пад уласным брэндам Skims. Стрынгі з гэтай серыі імітуюць валасы на лабку. Мадэль выклікала гарачае абмеркаванне і шаленства сярод моднікаў — усе трусы былі раскупленыя за пару дзён, людзі масава запісваюцца ў ліст чакання, каб атрымаць свой памер, калі адшыюць новую партыю (пры тым што каштуюць мікрастрынгі 32 даляры за штуку).

Фота: kursiv.media

У прома-відэа брэнд Skims прэзентаваў навінку пад слоганам: «з нашымі Fauh Hair Panty ваш дыванок можа быць любога колеру, якога жадаеце».

View this post on Instagram

A post shared by SKIMS (@skims)

Лінія стрынгаў сапраўды ўключае шырокую лінейку колераў — ад белага і бэжавага да рудога і адцення какавы. Асобна можна выбраць, будзе кучаравае ці прамое валоссе.

Навінку пазіцыянуюць самай смелай бялізнай усіх часоў і адзначаюць, што гэта — крок на шляху да адмовы ад супергладкай скуры ва ўгоду модзе і стандартам прыгажосці. 

«Можна выкінуць брытвы і адмяніць лазер. Расліннасць афіцыйна вярнулася», — гаворыцца ў рэкламным відэа Skims.

Скрыншот з афіцыйнага сайта skims.com — тут можна пабачыць, што стрынгі ўсіх памераў раскупленыя, і можна толькі далучыцца да спіса чакання.

Беларускія блогеркі жартуюць на тэму таго, як шкада тых, хто ўжо ўклаўся грашыма ў лазерную эпіляцыю — мода мяняецца хутчэй, чым выдаляецца расліннасць на целе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула