БЕЛ Ł РУС

На беларуска-польскай мяжы знайшлі нару для нелегальнай міграцыі

18.10.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Тунэль выявілі раніцай у пятніцу каля вёскі Кондраткі. Ён выкапаны пад лініяй польска-беларускай мяжы і тэхнічнай дарогай, што знаходзіцца каля бар’ера.

Straž graniczna

Пачатак падкопу знаходзіўся на беларускім баку. Яго выхад быў прыкладна за 20 метраў ад лініі мяжы, на прыватным, нежылым участку на польскім баку, паведамляе польская памежная служба.

Straž graniczna

Гэта ўжо другі тунэль, выкапаны пад польска-беларускай мяжой, які павінен быў служыць для нелегальных мігрантаў. Першы быў выяўлены ў верасні гэтага года ў Нараўцы.

З пачатку гэтага года супрацоўнікі Падляшскага аддзела Памежнай службы выявілі больш за 26,7 тыс. спробаў незаконнага перасячэння мяжы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула