БЕЛ Ł РУС

Сёння і заўтра ў Мінску будуць працаваць сельскагаспадарчыя кірмашы

18.10.2025 / 8:32

Nashaniva.com

Сельскагаспадарчыя кірмашы, дзе можна будзе закупіцца гароднінай і прадуктамі, пройдуць 18 і 19 кастрычніка ў Мінску. Цэнтрам прыцягнення стане гандлёвая пляцоўка ля Палаца спорту, пішуць Мінск-Навіны.

Яна будзе працаваць з 8:00 да 16:00.

Паралельна не менш маштабны гандаль разгорнецца на пляцоўцы ля спарткомплексу «Чыжоўка-Арэна» на вул. Ташкенцкай, 19.

Традыцыйна будуць прадстаўлены гародніна, прадукцыя прадпрыемстваў Белкаапсаюза, фермерскія тавары, у тым ліку малочныя прадукты, каўбасы, вэнджаніна, мясныя вырабы, сала, хатнія саленні, мёд, а таксама кветкі, расада і саджанцы.

Акрамя дзвюх цэнтральных лакацый, для зручнасці гараджан будуць працаваць і іншыя пункты продажу. Гэта дазволіць жыхарам усіх раёнаў горада без лішніх выдаткаў часу назапасіцца свежай сельгаспрадукцыяй.

Акрамя гэтага, у горадзе штодня працуюць каля 100 стацыянарных лакацый па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула