БЕЛ Ł РУС

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная

18.10.2025 / 7:49

Nashaniva.com

Дзяўчына-блогерка схадзіла на абед у рэстаран, размешчаны ў пяцізоркавай мінскай гасцініцы «Еўропа», і паказала ў TikTok, што яна ела і які быў у выніку рахунак. 

«Атмасфера пампезная, цэны як у сталовай», — падсумавала Каця. Чым кармілі дзяўчыну і што яе так уразіла (у добрым сэнсе), піша Onliner.by.

На абед дзяўчына выбрала: суп-пюрэ з шампіньёнаў за 6 рублёў, курыную катлету з грыбным соўсам за 9 рублёў і пюрэ за 4.

Другая замова была, відаць, для таго, хто з ёй прыйшоў: філе птушкі з мацарэлай і соўсам песта за 11 рублёў, а таксама пюрэ за 4. Акрамя таго, у чэк увайшлі салата «Свiтанак» за 6 рублёў і капучына за 8.

У выніку абед на дваіх абышоўся ў 48 рублёў. Калі, да прыкладу, узяць у разлік толькі суп і другую страву, то выйдзе 15 рублёў.

@so.kate.club Бюджетный обед в пятизвёздочном отеле в самом центре Минска ⭐️ Атмосфера помпезная, цены как в столовой Ресторан отеля Европа, ул. Интернациональная, 28 #кудасходить`> #минск #кудасходитьминск`> #ресторанминск #рекомендации ♬ Mozart Minuet with violin(815356) - 松本一策

Гатэль «Еўропа» размешчаны на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 23. Пра рэстаран гатэля ўжо даўно ходзяць чуткі, што там можна смачна і бюджэтна паесці ў абедзенны час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула