БЕЛ Ł РУС

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі

17.10.2025 / 23:32

Nashaniva.com

«РБК-Украіна» са спасылкай на крыніцу з украінскай дэлегацыі паведаміла, што Зяленскі і каманда гэтым разам прывезлі на сустрэчу з Трампам некалькі картаў, якія маюць вялікае значэнне для размовы з амерыканскім прэзідэнтам.

Фота: Andrew Harnik/Getty Images

 «На картах — балявыя кропкі расійскай абаронкі і вайсковай эканомікі, на якія можна націснуць, каб прымусіць Пуціна спыніць вайну», — паведаміла крыніца.

Пра тое, што Украіна ўжо дэманстравала адміністрацыі Трампа карты з важнымі расійскімі аб'ектамі, па якіх можна было б нанесці ўдары ракетамі Tomahawk, прэса паведамляла і раней.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапануе Трампу ў абмен на «Тамагаўкі» ўкраінскія дроны

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім

Зяленскі сустрэўся з вытворцам «Тамагаўкаў»

Зяленскі прыбыў у ЗША на сустрэчу з Трампам

Каментары да артыкула