Зяленскі прапануе Трампу ў абмен на «Тамагаўкі» ўкраінскія дроны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што прапануе Дональду Трампу пагадненне аб атрыманні крылатых ракет Tomahawk у абмен на ўкраінскія беспілотныя сістэмы. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ён сказаў журналістам падчас сустрэчы з Трампам у Белым доме.
Уладзімір Зяленскі ў Белым доме. Фота: AP Photo/Alex Brandon
Прэзідэнт ЗША на пытанне аб магчымасці перадачы Украіне ракет Tomahawk сказаў, што яны таксама патрэбныя амерыканскім войскам, таму гэтае пытанне ён абмяркуе з Зяленскім.
На гэта Зяленскі сказаў, што вайна Расіі супраць Украіны — гэта «яшчэ адна тэхналагічная вайна», у якой Tomahawk могуць выкарыстоўвацца ў спалучэнні з «тысячамі дронаў».
«Вось чаму нам патрэбен «Тамагаўк». Але ў Злучаных Штатаў вельмі магутная вытворчасць, у Злучаных Штатаў ёсць Tomahawk і іншыя ракеты, вельмі магутныя ракеты. Але ў іх могуць быць нашы тысячы дронаў. Вось чаму мы можам супрацоўнічаць, мы можам узмацніць амерыканскую вытворчасць», — дадаў ён.
На ўдакладненне журналіста, ці ідзе гаворка пра абмен ракет Tomahawk на ўкраінскія дроны, Зяленскі адказаў сцвярджальна.
«У нас ёсць прапанова аб нашых дронах», — дадаў ён.
Трамп, у сваю чаргу, сказаў, што ЗША «зацікавілі б» украінскія дроны.
Як паведамлялася, адной з ключавых тэм размовы Трампа і Зяленскага будзе пытанне аб магчымай перадачы Украіне дальнабойных ракет Tomahawk. Раней Трамп пасля размовы з Пуціным, праўда, сказаў, што расійскаму кіраўніку не спадабалася ідэя, каб ракеты Tomahawk пастаўляліся Украіне.
Чытайце таксама:
«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім
Зяленскі сустрэўся з вытворцам «Тамагаўкаў»