БЕЛ Ł РУС

Італьянскі візавы цэнтр увёў змены ў правілы жывой чаргі

17.10.2025 / 19:35

Nashaniva.com

Візавы цэнтр TLScontact паведаміў, што ў мэтах больш арганізаванага і празрыстага праходжання працэдуры «жывая чарга» ў яе правілы ўнеслі змены, паведамляе BGMedia.

Фота ілюстрацыйнае

З 14 кастрычніка 2025 года атрыманыя раней нумары будуць мець абмежаваны тэрмін дзеяння. Як напісана на сайце цэнтра, нумары з №1 па №8 000 дзейнічаюць да 15 лістапада 2025 года, а нумары з №8 001 па №23 000 — да 31 снежня 2025 года.

Пасля гэтых дат названыя нумары прымацца не будуць, нават без папярэдняга запісу.

Чытайце таксама:

З'явіўся рэйтынг самых моцных і самых слабых сусветных пашпартоў. Беларускі ў сярэдзіне

Візавы цэнтр Італіі паспрабаваў працаваць па жывой чарзе. Пратрымаўся дзень

Лідар на Пірэнеях. З'явіўся «народны» рэйтынг устаноў, праз якія яшчэ можна атрымаць шэнгенскую візу

Каментары да артыкула