Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»
«Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце» і «Вольнеры. Бясконцы дзень». Адпаведнае рашэнне было прынята 29 верасня судом Кастрычніцкага раёна Мінска, піша «Вясна».
«Вольнеры» — серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з мінскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі.
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўніла кнігу «Kamfgruppe Muhlenkamp 5.SS_Panzer division «Wiking» eastern Poland July 1944».
Чытайце таксама:
«Фемгрупу Беларусь» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Суд Бабруйскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады міністраў Паўночных краін
«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце