Пазняк: Грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее
Ветэран беларускага руху ў сваім фэйсбуку пракаментаваў сітуацыю з вызваленнем палітвязняў.
«Галасы «апазіцыі». Сімптаматычная (чаканая) з'ява. Пэўная катэгорыя вызваленых вязняў (пра якіх ужо казалі) пачала выступаць супраць вызвалення вязняў і за ўзмацненне эканамічных санкцый супраць Беларусі. Адметнасць, аднак, не ў гэтым, а ў тым, што, нягледзячы на папярэджанні, грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее. Нядаўна, таксама, адзін выступіў за расійскую дзяржаўную мову ў Беларусі, але з беларускімі фанетычнымі асаблівасцямі (гэта значыць, як у Лукашэнкі)», — напісаў Зянон Пазняк.
Найхутчэй, у першым тэзісе гаворка ідзе пра пазіцыю прадстаўнікоў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага і іншых. У другім тэзісе, пра мову, — пра Уладзіміра Мацкевіча.