БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ваўкавыска памёр ад перадазіроўкі алкаголю — 10 праміле

17.10.2025 / 14:39

Nashaniva.com

Цела 69‑гадовага мужчыны была знойдзена ў яго дома. Мужчына жыў адзін, злоўжываў спіртным.

Эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз устанавілі, што смерць наступіла ад вострага атручвання этанолам (этылавым спіртам). Канцэнтрацыя ў крыві памерлага склала 10,0 праміле (што амаль у 3 разы перавышае канцэнтрацыю, пры якой можа наступіць смерць).

Для дасягнення такой канцэнтрацыі чалавеку неабходна выпіць у сярэднім каля 2 літраў моцнага спіртнога напою за адносна кароткі прамежак часу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула