БЕЛ Ł РУС

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве

17.10.2025 / 7:57

Nashaniva.com

Беларускі гурт «Крамбамбуля» анансаваў на 25 сакавіка 2026 года вялікі канцэрт у варшаўскім клубе «Niebo».

25 сакавіка ў Варшаве зааснаваны ў 2001 годзе гурт «Крамбамбуля» дасць свой першы поўнафарматны канцэрт пад назвай «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

«Падчас свята незалежнасці і салідарнасці беларусаў мы збярэмся, каб адзначыць Дзень Волі і разам праспяваць: «За вольны наш край, за канец вайны! Мы партызаны — беларускія сыны!»

На сцэне прагучыць вялікая праграма «Крамбамбулі» — ад «Каралёў раёну» да «Чырвонага штраля», і, вядома ж, залатыя хіты! «Госці», «Турысты» і «Суседзі» — запрашаем усіх!

«І рыхтуйце свае куантро і драмбуе!» Добрая энергія і сапраўдны беларускі дух гарантаваныя», — гаворыцца на старонцы гурта ў фэйсбуку.

Канцэрт пройдзе ў клубе Niebo на Новым Свяце і пачнецца а 19-й, дзверы будуць адчыненыя з 18:00. Квіткі хутка будуць у продажы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула