БЕЛ Ł РУС

Памёр гітарыст і сузаснавальнік гурта Kiss Пол Дэніел «Эйс» Фрэйлі

17.10.2025 / 7:32

Nashaniva.com

Музыкант Пол Дэніел «Эйс» Фрэйлі памёр ва ўзросце 74 гадоў, паведаміла яго сям’я. Пра гэта піша Variety.

Пол Дэніэл «Эйс» Фрэйлі ў 1980 годзе. Фота: Adriano Alecchi/Mondadori via Getty Images

Сям’я музыканта паведаміла, што прычынай смерці сталі траўмы, атрыманыя ім у мінулым месяцы ў выніку падзення.

У 1972 годзе Фрэйлі далучыўся да іншых заснавальнікаў Kiss і заставаўся з гуртом у самыя важныя перыяды яе існавання. Музыкант таксама выступаў сольна са сваім гуртом Frehley's Comet.

У 2014 годзе Фрэйлі быў уключаны ў Залу славы рок-н-рола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула