Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце
Дональд Трамп сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным у Будапешце, напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі.
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images
Па словах Трампа, размова была вельмі прадуктыўнай. Падчас яе абмяркоўвалася «здзелка» паміж ЗША і Расіяй пасля «заканчэння вайны ва Украіне».
На наступным тыдні павінна адбыцца амерыканска-расійская сустрэча з удзелам высокіх дарадцаў. Пасля гэтага плануецца сустрэча Пуціна і Трампа
Чытайце таксама:
Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным
Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая
Трамп: Турцыя можа дапамагчы скончыць вайну ва Украіне
Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?