БЕЛ Ł РУС

У Салігорску гадавалая дзяўчынка атруцілася араматычнай вадкасцю

16.10.2025 / 20:31

Nashaniva.com

15 кастрычніка ў Салігорскую раённую бальніцу паступіла гадовалая дзяўчынка з дыягназам «атручэнне хімічным сродкам», паведамляе мясцовы тэлеканал.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі медыкі, здарэнне адбылося дома, пакуль бацькі займаліся хатнімі справамі. У калідоры малая ўзяла флакон з аромадыфузарам і выпіла змешчаную ў ім вадкасць — хімічнае рэчыва.

На шчасце, дзякуючы своечасовай дапамозе медыкаў, жыццю і здароўю дзяўчынкі нічога не пагражае. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула