Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля
У канцы верасня кампанія «НП-Сэрвіс» перадала ў рамках дамовы права на таварны знак «Сакрэт» адной з найбуйнейшай гандлёва-прамысловай групе краіны «Тытунь-Інвест», заўважыла выданне «Белорусы и рынок».
Фота: linzomatik.by
«Сакрэт» — гэта назва гандлёвага цэнтра, які быў узведзены ў 2008 годзе ў Гомелі. Яго агульная плошча складае 30 тысяч квадратных метраў, на якіх размешчаныя больш за 150 крам і іншых устаноў. Штомесячная прапускная здольнасць цэнтра складае, як паведамляецца ў прэзентацыі, 350 тысяч чалавек.
У 2012 годзе ўладальнікам «Сакрэту» стала дыстрыб'ютарская кампанія «НП-Сэрвіс», якая належыць Івану Беразоўскаму. Змена ўласніка тады выклікала гучны скандал — Іван Беразоўскі адразу ў тры разы падняў плату для арандатараў.
У 2018 годзе «НП-Сэрвіс» выстаўляў «Сакрэт» на продаж на фоне праблем ва ўладальніка. Тады прэтэнзіі да Івана Беразоўскага за нявыплату падаткаў выставілі сілавікі. Яго ўпаўнаважаныя прасілі за аб'ект 44,3 мільёна даляраў.
Цяпер на сайце ГЦ «Сакрэт» у выходных даных ужо пазначаная кампанія «Тытунь-Інвест». Гэта — шматпрофільны холдынг, якім валодаюць праўладныя буйныя бізнэсмены Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч.
У «Тытунь-Інвест» некалькі кірункаў — вытворчасць цыгарэт, сетка супермаркетаў «Карона», гатэльны бізнес, грамадскае харчаванне, але ключавы — гэта гандлёвая нерухомасць. У 2000‑я гады ўладальнікі «Тытунь-Інвест» актыўна скуплялі яе па ўсёй краіне.
Чытайце таксама:
МАРГ працягвае трэсці «Табакеркі» Алексіна: пасля папярэдняй праверкі парушэнняў стала яшчэ больш
МАРГ выявіў парушэнні ва ўсіх правераных крамах «Карона»
У Беларусі з'явілася новая кампанія — вытворца цыгарэт. Але не новае прозвішча яе ўладальніка
Выявіліся сваяцкія сувязі паміж уласнікамі «Кароны» Паўлам Тапузідзісам і Віктарам Пятровічам