БЕЛ Ł РУС

Усебеларускі народны сход пройдзе 18‑19 снежня

16.10.2025 / 18:34

Nashaniva.com

Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18‑19 снежня 2025 года. Такое распараджэнне як старшыня гэтага органа падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Усебеларускі народны сход у лютым 2021 года. Фота: БелТА

Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбылося 24‑25 красавіка 2024 года. Роўна праз год, у красавіку 2025-га, збіраліся правесці другое пасяджэнне, але нешта пайшло не так, таму яго перанеслі амаль пад самыя навагоднія святы.

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні другога быў створаны ў лютым гэтага года. Яго ўзначальвае прэм'ер-міністр, а ў склад уваходзяць кіраўнікі міністэрстваў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў.

Чытайце таксама:

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года

Затрыманы аўтар гімна Усебеларускага народнага сходу

Лукашэнка даў УНС шырокія паўнамоцтвы і цяпер не ведае, як арганізаваць, каб гэты сход нікому не замінаў

Лукашэнка: Усебеларускі народны сход не павінен дамінаваць над іншымі органамі ўлады

Лукашэнка назваў Усебеларускі народны сход «палітычнай ядзернай зброяй Беларусі» і не ведае, што з ім рабіць

«Мы знойдзем гэтыя капейкі». Стала вядома, у колькі абыдзецца сёлетні УНС

Дэкарацыя замест новага цэнтра ўлады. Што стала ясна з першага дня працы УНС?

Каментары да артыкула