БЕЛ Ł РУС

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн

18.10.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Антон Арцюх — прафесійны гісторык, ён вадзіў экскурсіі па многіх гарадах Беларусі.

Антон Арцюх. Фота: holiday.by

Антону Арцюху 30 гадоў. Ён з Брэстчыны. Пасля школы адвучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на гісторыка-археолага.

Антон працаваў экскурсаводам. Профіль хлопца — Ружанскі замак і ягоныя ваколіцы. Але прапануе ён і экскурсіі па іншых мясцінах.

У 2025 годзе Антона Арцюха асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК). У цяперашніх рэаліях абсалютная большасць такога спалучэння артыкулаў азначае, што чалавек праходзіў па справе Гаюна. Мяркуючы па пазнацы ў «спісе экстрэмістаў» МУС, Антону прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію.

Чытайце таксама:

Асудзілі лёгкаатлетку, якая выступала на юнацкай Алімпіядзе, — падобна, па справе Гаюна

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Каментары да артыкула