БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Станеўскі перадаў Папу афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь

16.10.2025 / 15:59

Nashaniva.com

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі сустрэўся ў Ватыкане з Папам Львом XIV і перадаў яму афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь, паведамляе выданне Vatican News.

Юзаф Станеўскі

Сустрэча, як паведамляецца, прайшла ў сяброўскай атмасферы і доўжылася каля паўгадзіны. Беларуская дэлегацыя падарыла Папу абраз Маці Божай Будслаўскай.

Юзаф Станеўскі падкрэсліў, што акурат цяпер надышоў час для візіту пантыфіка ў Беларусь. Маўляў, у 2026 годзе будзе адзначацца 35‑годдзе аднаўлення структуры Каталіцкай царквы ў краіне, а беларусы вельмі чакаюць сустрэчы з Папам. Леў XIV, як паведамляецца, з разуменнем прыняў запрашэнне і паабяцаў уважліва яго разгледзець.

Станеўскі адзначыў, што да прыёму Папы адкрытыя і дзяржаўныя органы, і Праваслаўная царква. Ён адзначыў свае добрыя адносіны з мітрапалітам Веніямінам.

Падчас размовы абмяркоўваліся таксама праблемныя пытанні: лёс Чырвонага касцёла ў Мінску, адсутнасць юрыдычнага вяртання некаторых святыняў, а таксама сітуацыя са святарамі, якія знаходзяцца ў зняволенні. Папа выказаў з нагоды ўсіх гэтых праблем заклапочанасць.

Асобна гаварылі пра ініцыятыву стварэння ў Рыме «Беларускага Калегіума» — духоўна-культурнага цэнтра для беларускіх каталікоў і пілігрымаў. Папа з цікавасцю паставіўся да гэтай ідэі і паабяцаў яе разгледзець.

Чытайце таксама:

«Кадэбіст выйшаў з пакоя і пакінуў святару пісталет». Што адбываецца з ксяндзом Акалатовічам, якога абвінавацілі ў шпіянажы

Нунцыю і віцебскаму біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі каталіцкімі святарамі

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Палітзняволенага святара Анджэя Юхневіча адправілі ў калонію ў Бабруйску

Каментары да артыкула