Праз суботу пройдзе рэспубліканскі суботнік
Рэспубліканскі суботнік адбудзецца ў Беларусі 25 кастрычніка. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр, паведамляе прэс-служба ўрада.
Грошы, заробленыя ад правядзення восеньскага суботніка, будуць накіраваны: 50 % — на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі, 50 % — застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама з магчымасцю накіравання на канкрэтныя аб’екты
Звычайна рэспубліканскія суботнікі праходзяць у красавіку.