БЕЛ Ł РУС

Індыя адказала на словы Трампа пра адмову прэм'ера Модзі ад расійскай нафты

16.10.2025 / 12:31

Nashaniva.com

Індыя адказала на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб адмове краіны ад закупкі расійскай нафты, падкрэсліўшы, што прыярытэт для яе — абарона інтарэсаў спажыўца. Адпаведная заява прадстаўніка міністэрства Рандхіра Джайсвала апублікавана ў чацвер на сайце ведамства, піша Deutsche Welle.

Фота: Indranil Aditya/NurPhoto via Getty Images

«Індыя — буйны імпарцёр нафты і газу. Наш пастаянны прыярытэт — абарона інтарэсаў індыйскіх спажыўцоў ва ўмовах нестабільнай энергетычнай сітуацыі. Наша палітыка ў галіне імпарту цалкам скіраваная на дасягненне гэтай мэты», — адзначаецца ў тэксце.

Джайсвал адзначыў, што для «забеспячэння стабільных цэн на энерганосьбіты і надзейнасці паставак» Індыя пашырае крыніцы энергазабеспячэння «ў адпаведнасці з рынкавымі ўмовамі». Кажучы пра супрацоўніцтва з ЗША, ён дадаў, што індыйскі бок на працягу многіх гадоў імкнуўся пашырыць закупкі энергіі ў гэтай краіне, абмеркаванні гэтай тэмы паміж бакамі працягваюцца і цяпер.

15 кастрычніка прэзідэнт ЗША заявіў, што прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі паабяцаў яму спыніць закупкі расійскай нафты. Паводле слоў Трампа, гэта адбудзецца «праз кароткі прамежак часу».

«Цяпер мы хочам дамагчыся, каб Кітай зрабіў тое ж самае», — сказаў амерыканскі лідар. На гэта адказаў прадстаўнік МЗС Кітая Лінь Цзянь, назваўшы закупкі расійскай нафты «законнымі». Ён дадаў, што ЗША займаюцца «запалохваннем» і падрываюць міжнародны гандаль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула