БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла

16.10.2025 / 12:2

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб прагнозе на наступны год запатрабаваў выпрацаваць падрабязныя алічбаваныя таварныя планы адносна вытворчасці і экспарту прадукцыі, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Нам патрэбныя падрабязныя алічбаваныя таварныя планы (матрыцы): што і ў якіх аб’ёмах вырабляем, куды прадаём і колькі валюты прывозім у краіну», — сказаў Лукашэнка.

«Перад кожным, каго вызначыць урад, павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што па выніках года неабходна бачыць і мець магчымасць ацаніць вынік гэтай працы, уключаючы вышэйшых службовых асоб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула