БЕЛ Ł РУС

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

16.10.2025 / 11:46

Nashaniva.com

Члены Камітэтаў па замежных справах і развіцці сёння прагаласавалі ў чацвер раніцай за трох фіналістаў Прэміі Сахарава за свабоду думкі 2025 года.

Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і праз два гады асуджаны на восем гадоў

Гэта зняволеныя журналісты, што «змагаюцца за вашу і нашу свабоду» — Анджэй Пачобут з Беларусі і Мзія Амаглобелі з Грузіі;

— Журналісты і работнікі гуманітарнай дапамогі ў Палесціне і ва ўсіх зонах канфліктаў, прадстаўленыя Саюзам палесцінскіх журналістаў, Чырвоным Паўмесяцам і Блізкаўсходнім агенцтвам ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам.

— Сербскія студэнты.

Канферэнцыя прэзідэнтаў, у склад якой уваходзяць прэзідэнт Еўрапейскага парламента Роберта Метсола і лідары палітычных груп, выберуць лаўрэата 2025 года з гэтага шорт-ліста. Гэта адбудзецца праз тыдзень, у сераду 22 кастрычніка.

Цырымонія ўзнагароджання Прэміяй Сахарава за свабоду думкі, якая прадугледжвае ўзнагароду 50 000 еўра, адбудзецца 16 снежня ў Страсбургу.

***

Прэмія Сахарава за свабоду думкі — гэта штогадовая ўзнагарода Еўрапейскага парламента, якая прызначаецца асобам або арганізацыям, якія адстойваюць правы чалавека і свабоду меркаванняў. Названая ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, і прызнаная адной з самых прэстыжных прэміяў у праваабарончай галіне. Першымі лаўрэатамі прэмілі сталі ў 1988 годзе вязень на той момант Нельсан Мандэла і ўкраінскі дысідэнт Аляксандр Марчанка.

Ад Беларусі лаўрэатамі прэміі былі Беларуская асацыяцыя журналістаў (2004), Аляксандр Мілінкевіч (2006), беларуская апазіцыя (2020). У мінулым годзе лаўрэатамі прэміі сталі лідары венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада, што сёлета ўзнагароджаная нобелеўскай прэміяй міру, і Эдмунда Гарсія Гансалес.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула