БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга для дзяцей Сержука Сокалава «Усмешка»

16.10.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Выдавец Раман Цымбераў працягвае папаўняць серыю «Ветрачок», запачаткаваную летам 2025 года, новымі выпускамі. Нядаўна выйшла сёмая па ліку кніга — «Усмешка» ад Сержука Сокалава, піша Bellit.info.

Кніга Сержука Сокалава «Усмешка» — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.

Праілюстравала выданне мастачка Валерыя Лукашык.

Выданні серыі «Ветрачок», у тым ліку навінку, можа набыць у «Акадэмічнай кнізе», у краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16), а таксама праз сайт Kniger.by.

Чытайце таксама:

Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна

Выйшла кніга «Ветрачок» Дануты Бічэль

Выйшла кніга вершаў для дзяцей Алега Мінкіна

Каментары да артыкула