Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту
«Не ведаю, можа, гэта сенсацыйная навіна. Можна так сказаць?» — сказаў прэзідэнт ЗША.
Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі і Дональд Трамп у Белым доме у лютым 2025 года. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме.
«[Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра] Модзі запэўніў мяне, што нафту ў Расіі купляць не будуць. Не ведаю, можа, гэта сенсацыйная навіна. Можна так сказаць?» — заявіў Трамп.
Паводле яго слоў, «гэта немагчыма зрабіць адразу», бо гэта «даволі працяглы працэс, але ён хутка завершыцца». Трамп таксама заявіў, што збіраецца «прымусіць Кітай зрабіць тое ж самае».
Чытайце таксама:
Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле
Трамп сёння выступіць у Белым доме з абвесткай
Піт Хегсэт заклікаў саюзнікаў нарасціць пастаўкі ўзбраенняў Украіне