БЕЛ Ł РУС

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага

16.10.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Беларуская спявачка цяжка перажывае забарону на выступы ў Расіі. Але яе муж Фёдар Белагай распавёў, што яны пайшлі вучыцца на не вельмі тыповую для артыстаў спецыяльнасць.

Рыта Дакота з мужам. Тут і далей скрыншоты з яго інстаграма

Адказваючы на пытанні падпісчыкаў, другі муж Рыты прызнаўся: роўна год таму ён з жонкай пачаў трохгадовае навучанне на хрысціянскага псіхолага.

Летась спявачка распавядала, што лятала вучыцца ў ЗША ў штат Арызона — цікавіў яе Інстытут біякібернетыкі. Там да галавы беларускі падключалі датчыкі, каб высветліць, як уздзейнічаюць на мозг розныя тэхнікі медытацыі. Кажа, шукалі варыянты, якія дапамагаюць чалавеку змяніць жыццё.

— Перакладаючы са складанай навуковай на зразумелую чалавечую — ёсць у мозгу частоты, на якіх ты ссыш, не верыш у сябе, трывожышся, сумняешся. На іх прымаюцца даволі дзярмовыя рашэнні. А ёсць хвалі, на якіх ты ў максімальнай усвядомленасці і ясна бачыш свае сапраўдныя мэты плюс самы кароткі шлях да іх. На іх прымаюцца найлепшыя рашэнні. Медытацыя (калі яна правільная) трэніруе мозг знаходзіцца ў другіх.

Рыта Дакота распавядала, што за час вучобы пратэсціравала на сабе амаль усе медытацыі, якія ведала, і навукова пацвердзіла, якія з іх крутыя, а якія бессэнсоўныя.

— Я шалёна кайфанула ад досведу, атрымала сертыфікат і стала крыху лепш разбірацца ў нейрафізіялогіі.

Разам з мужам спявачка ладзіць праект «Медыторыум», дзе прасоўвае менавіта розныя тэхнікі медытацыі. Пасля вучобы ў ЗША ў беларускі з'явілася новая ідэя:

— А што, калі расійскія навукоўцы, выхадцы з МДУ і псіхолагі, правядуць сапраўднае даследаванне і дакажуць, што медытацыя з «Медыторыума» не толькі бяспечная, але і эфектыўная?

Артыстка сцвярджае, што два тыдні навукоўцы вывучалі, як медытацыі яе мужа ўздзейнічаюць на мозг іншых людзей, і быццам пацвердзілі, што тыя карысныя.

Чытайце таксама:

Рыта Дакота расказала, чаму ёй забаранілі спяваць у Расіі — беларускі і расійскі «чорныя спісы» ўніфікавалі

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі

Каментары да артыкула