Колькасць электрааўтамабіляў у Беларусі набліжаецца да 50 тысяч
Да канца 2025 года колькасць электрамабіляў у Беларусі можа дасягнуць 50 тысяч, паведаміў віцэ-прэм’ер Віктар Кара́нкевіч на панэльнай сесіі форуму «Расійскі энергетычны тыдзень».
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў чыноўніка, гэта складзе прыкладна 10% ад агульнага аўтапарку краіны. Развіццю электратранспарту, як ён сцвярджае, паспрыяла будаўніцтва Беларускай АЭС, якое стымулявала развіццё сумежных галін, стварэнне тысяч працоўных месцаў і запуск інавацыйных праектаў у сферах лічбавізацыі, 3D-тэхналогій, сістэм акумуляцыі энергіі і медыцыны.
За першыя дзевяць месяцаў 2025 года афіцыйныя дылеры прадалі 5 616 «зялёных» аўтамабіляў, што ў 2,8 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З пачатку года 1968 электрамабіляў атрымалі дазвол на ўдзел у дарожным руху (у 2024 годзе за той жа перыяд — 771).
Чытайце таксама:
Чаму аўтапрам зноў робіць стаўку на бензінавы рухавік, а не на электрамабілі
У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму