БЕЛ Ł РУС

26 кастрычніка ў Гданьску пакажуць спектакль «Па што ідзеш, воўча?»

15.10.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» паводле аповесці Евы Вежнавец едзе ў Гданьск, паведамляе тэлеграм-канал Dzik Pic, прапануючы набываць квіткі на яго са зніжкай 20% з прамакодам DZIKPIC20.

Гэты твор — «Людзі на балоце» на максімалках: аповесць кароткая, але ў ёй змяшчаюцца лёсы некалькіх пакаленняў, прыгажосць і самота беларускага Палесся, а таксама напружаныя адносіны паміж галоўнымі героямі. 

А галоўнае — тое, што ўжо смела можна называць новай беларускай класікай.

Рэжысёрка спектакля — Моніка Дабраўлянска, ролі выконваюць — Моніка Давідзюк, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская, Вольга Грыгараш.

Спектакль запрашаюць пабачыць ужывую 26 кастрычніка ў 19:00 у Гданьскім шэкспіраўскім тэатры (Gdański Teatr Szekspirowski).

Квіткі трэба набываць тут, прамакод на зніжку 20% — DZIKPIC20.

Чытайце таксама:

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

Актрыса Настасся Шпакоўская ставіць спектакль. Гледачы папрасілі патлумачыць, чаму на рускай мове

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек

Да 105‑годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»

Каментары да артыкула