БЕЛ Ł РУС

У спіс «тэрарыстаў» дадалі яшчэ 6 чалавек, у тым ліку маладую супрацоўніцу Ernst & Young

15.10.2025 / 11:21

Nashaniva.com

КДБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы шасці чалавек, піша «Вясна».

Крысціна Сашнікава. Фота з яе старонкі Укантакце

Гэта Праташчык Аляксей, Бойка Яўген, Кузьмянчук Андрэй, Невар Яўген, Сашнікава Крысціна, Калуеў Ігар.

Пра 33‑гадовую Крысціну Сашнікаву распавядала «Наша Ніва». Аўдытарку Ernst & Young асудзілі паўторна па пакеце палітычных артыкулаў, далі чатыры гады і адправілі ў калонію для рэцыдывістак — у ПК-24 у Зарэччы.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1348 чалавек, з іх 651 — беларусы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула