БЕЛ Ł РУС

Перавышэнне хуткасці і непрышпіленыя пасажыры — падрабязнасці аварыі з шасцю загінулымі ў Светлагорскім раёне

15.10.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Следчымі праведзены дэталёвы агляд месца аварыі на аўтадарозе Бабруйск — Мазыр, якая адбылася ў мінулую пятніцу.

«Следчымі праведзены дэталёвы агляд месца аварыі і следчыя эксперыменты. Усталявана, што маршрутнае таксі рухалася з перавышэннем хуткасці. Мікрааўтобус абсталяваны рамянямі бяспекі, аднак большасць пасажыраў і вадзіцель імі не скарысталіся. У трактара працаваў жоўты пробліскавы маячок, аднак габарытныя агні самога транспартнага сродку і прычэпа знаходзіліся ў непрацоўным стане», — гаворыцца ў паведамленні СК.

10 кастрычніка каля 19:15 на 72‑м км аўтадарогі Р31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны адбылося сутыкненне аўтамабіля Volkswagen і маршрутнага таксі Mercedes. У выніку ДТЗ загінулі шэсць чалавек у маршрутцы, яшчэ 10 дастаўлены ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі

У ДТЗ у Светлагорскім раёне, у якім загінулі шэсць чалавек, кіроўца маршруткі спачатку сутыкнуўся з трактарам

Сведка наступстваў жудаснага ДТЗ пад Светлагорскам: Кіроўца маршруткі занадта позна пабачыў той трактар

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам

ДАІ шукае сведкаў ДТЗ з маршруткай, у якім загінулі шэсць чалавек

Каментары да артыкула