БЕЛ Ł РУС

У Расію прыехаў новы прэзідэнт Сірыі

15.10.2025 / 9:9

Nashaniva.com

Сёння пройдуць перамовы Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Сірыі Ахмедам аль-Шараа, які будзе знаходзіцца ў Расіі з рабочым візітам, паведамляе Крэмль.

Ахмед аль-Шараа. Фота: Mosa'ab Elshamy, File / AP

Плануецца абмеркаваць цяперашні стан і перспектывы развіцця расійска-сірыйскіх сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама апошнія падзеі на Блізкім Усходзе.

Нагадаем, што ў Расіі жыве зрынуты ў снежні мінулага года Башар Асад. Аль-Шараа патрабаваў ад Расіі выдаць Асада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула