Naviband выпусцілі відэакліп на песню «Мама»
Песня «Мама» была выпушчана яшчэ ў мінулым годзе і адразу ж завірусілася — больш за 2 млн праглядаў на кароткіх відэа праз пару дзён. 14 кастрычніка да Дня маці выйшаў кліп на яго.
«За мінулы год, вядома, гэтая песня стала для нас вельмі важнай, і думка выпусціць на яе кліп не адпускала», — кажа Арцём Лук'яненка.
Рэжысёрам кліпа выступіла Даша Madsangria — вядомая сваім супрацоўніцтвам з Sony Music і кліпамі для Анастасіі Рыдлеўскай, а галоўную ролю мамы сыграла актрыса «Купалаўцаў» Валянціна Гарцуева.
Цяпер Naviband заняты запісам новага альбома і гастролямі, гэтай восенню і зімой гурт адправіўся ў тур па гарадах Польшчы.
Бліжэйшыя канцэрты Naviband:
17.10 — Беласток
20.11 — Люблін
30.11 — Лодзь
06.12 — Вроцлаў
07.12 — Шчэцін
12.12 — Торунь
13.12 — Познань
14.12 — Гданьск