БЕЛ Ł РУС

Зборную Беларусі па футболе можа ўзначаліць трэнер, які працаваў у чацвёртым расійскім дывізіёне

15.10.2025 / 7:57

Nashaniva.com

51‑гадовы беларускі спецыяліст Аляксандр Кульчы можа ўзначаліць зборную Беларусі.

Аляксандр Кульчы. Фота: football.by

Як паведамілі ў праграме «Галявая перадача», Кульчы ўжо праходзіў сумоўе ў Доме футбола, піша football.by.

Апошнім месцам яго працы быў «Амкар» з чацвёртага дывізіёна Расіі. На чале каманды ён правёў 8 матчаў: 4 паразы і і 4 перамогі. Таксама ў свой час Кульчы працаваў у штабе зборнай, трэніраваў маскоўскае «Дынама-2», «Гомель», таксама расійскі «Мурам» з чацвертага дывізіёна.

У складзе зборнай Беларусі як гулец правёў 102 матчы — больш за ўсіх.

Са жніўня 2023 года зборную Беларусі па футболе трэніруе іспанскі спецыяліст Карлас Алос. Пры ім каманда атрымала шэсць перамог, згуляла восем нічыіх і пацярпела 10 паразаў. 

У адборы да чэмпіянату Еўропы 2024 года Алос прыйшоў на сярэдзіне адбору, пры ім каманда двойчы выйграла, згуляла тры нічыі, мела адну паразу і фінішавала чацвертай у групе следам за зборнымі Румыніі, Швейцарыі і Ізраіля і апярэдзіўшы Косава і Андору.

У адборы да чэмпіянату свету 2026 у каманды чатыры паразы: ад Грэцыі (1:5), Даніі (0:6) і Шатландыі (0:2, 1:2) і не мае нават тэарэтычных шанцаў на выхад з групы, хоць засталіся два матчы ў лістападзе.

Адбор на наступны чэмпіянат Еўропы па футболе, які плануецца ў 2028 годзе, пачнецца з восені 2026 года.

Чытайце таксама:

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы

Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі

Каментары да артыкула