У Мінску пара пасварылася з-за свіной галавы, у жанчыны пералом нагі
У Мінску п'яны 39‑гадовы мужчына, зламаў сваёй сужыцельцы нагу, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Фота ілюстрацыйнае
Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як жанчына нагадала сужыцелю ў прысутнасці знаёмага, з якім яны разам выпівалі, пра дадзенае раней абяцанне разабраць свіную галаву, але той адмовіўся гэта рабіць. Тады яна папрасіла дапамогі ў госця.
Мужчыну гэта раз'юшыла і ён пачаў сварыцца, а пасля заняўся рукапрыкладствам: двойчы ўдарыў жанчыну па галаве і двойчы моцна наступіў ёй на нагу. Госця, які спрабаваў заступіцца за жанчыну, ён выгнаў з кватэры. Жанчына выклікала хуткую дапамогу самастойна, бо мужчына адмовіўся гэта зрабіць, яе даставілі ў бальніцу з пераломам.
У выніку супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле 149 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае нанясенне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў), ён прызнаў віну. Экспертыза паказала, што ён патрабуе лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Суседзі засведчылі, што канфлікты ў гэтай пары здараліся рэгулярна, але раней яны не даходзілі да міліцыі.
Чытайце таксама:
У Магілёўскім раёне мужчына абакраў царкву
У Пінскім раёне муж назло жонцы з'еў кавалак сырога мяса, папярхнуўся і памёр
Дзядзька Алік у жыцці не п’е чарлік: гісторыя блогера, які парадзіруе выпівоху з вашага двара
У Мінску мужчына жорстка забіў сваю сужыцельку на дзень яе нараджэння