На станцыі метро «Пятроўшчына» раніцай загінула жанчына
Высветліліся прычыны закрыцця станцыі метро «Пятроўшчына» сёння раніцай.
Стала вядома, што там на рэйкі пад цягнік, які рухаўся, упала 44‑гадовая жанчына. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.
Раніцай паведамлялася, што ў 7:32 на станцыі «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт. Рух цягнікоў па першай лініі быў спынены, а станцыя закрыта. У 7:56 станцыю адкрылі, а рух аднавіўся.